BE RU EN

Прэм'ер Італіі абвясціў пра адстаўку праз Сальвіні

  • 20.08.2019, 17:24

Джузэпэ Контэ мяркуе, што лідар партыі «Ліга» паставіў асабістыя інтарэсы вышэй за інтарэсы краіны.

Прэм'ер-міністр Італіі Джузэпэ Контэ абвінаваціў лідара «Лігі» Матэа Сальвіні ў аўторак у тым, што ён паставіў уласныя асабістыя і партыйныя інтарэсы вышэй за інтарэсы краіны, папярэджваючы, што яго спроба скінуць урад можа нанесці шкоду эканоміцы.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Reuters.

Звяртаючыся да парламента ў сувязі з палітычным крызісам, развязаным Сальвіні, Контэ абвінаваціў кіраўніка ўльтраправай «Лігі» ў імкненні выйграць ад росту папулярнасці і справакаваць датэрміновыя выбары, падвяргаючы небяспецы запланаваныя рэформы.

«Дзеянні ўрада сканчаюцца тут», - заявіў Контэ, якога цытуе La Rebbublica. Кіраўнік МУС Сальвіні «паказаў, што ён ідзе за ўласнымі інтарэсамі і інтарэсамі сваёй партыі», адзначыў прэм'ер.

«Яго рашэнні нясуць сур'ёзныя рызыкі для гэтай краіны», - сказаў Контэ.

Дэбаты з нагоды палітычнага крызісу працягнуцца 3 гадзіны і 45 хвілін.

Контэ сказаў, што пойдзе да прэзідэнта Серджа Матарэлы, каб падаць у адстаўку.

Апошнія навіны