BE RU EN

Сукала распавёў пра ціск на суддзяў падчас працэсу паводле справы інжынера МЗКЦ

  • 20.08.2019, 16:34

Старшыня Вярхоўнага суда заявіў, што ціск ажыццяўлялі следчыя.

Падчас працэсу паводле справы галоўнага інжынера МЗКЦ Андрэя Галавача ажыццяўляўся ціск на суддзяў з боку следчых. Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала пасля нарады кіраўніка дзяржавы з праваахоўным блокам, паведамляе БелТА.

Падчас нарады Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што недапушчальна, калі ў практыцы сілавікоў з'яўляецца новая «форма» працы - прамы ціск на ўдзельнікаў крымінальнага працэсу. «Нават да суддзяў пад'язджаюць і пачынаюць на іх накатваць: ды мы з вамі, ды мы вас будзем прэсаваць, нахіляць», - распавёў Лукашэнка.

Валянцін Сукала пацвердзіў, што такія выпадкі сапраўды адбываюцца, хай і не часта. Між іншым, так было падчас судовага працэсу паводле крымінальнай справы ў дачыненні да галоўнага інжынера Менскага завода колавых цягачоў. «Такія факты ўстаноўлены, яны былі - ціск з боку і работнікаў Следчага камітэта на суддзяў з тым, каб яны пастанавілі не той прысуд, які пастаўлены. Думаю, што ў дачыненні да вінаватых будуць прынятыя захады», - сказаў старшыня Вярхоўнага суда.

Апошнія навіны