BE RU EN

«Голас» адмовіўся ад пасады віцэ-спікера ва ўкраінскай Радзе

  • 20.08.2019, 16:07

Ва ўкраінскай партыі заявілі, што іх не цікавяць цырыманіяльныя пазіцыі.

Партыя «Голас» адмовілася ад пасады віцэ-спікера ў Вярхоўнай Радзе новага склікання.

Пра гэта намеснік кіраўніка партыі Яраслаў Юрчышын, паведамляе «Интерфакс-Украина».

«Так, гэта адпавядае рэчаіснасці», - сказаў ён.

Са слоў Юрчышына, пасада віцэ-спікера «мае пераважна цырыманіяльныя пазіцыі».

«Таму ў гэтым выпадку нас не цікавіць палітычная пасада - нас цікавяць прафесійныя пасады», - адзначыў ён.

Юрчышын дадаў, што калі б «Голасу» прапаноўвалі пасаду першага віцэ-спікера Рады, які мае не толькі палітычныя, але і кіраўніцкія функцыі, то «за такую пасаду можна было б пазмагацца».

Апошнія навіны