BE RU EN

Лукашэнка: Дзякаваць Богу, што ў нас няма алігархаў

  • 20.08.2019, 12:51

Дыктатар правёў нараду з сілавікамі.

Пра гэта Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе аб пытанні якасці працы сілавікоў, піша карэспандэнт БелТА.

"Мы часта кажам: дзякуй Богу, што гэта не ў нас. Дзякаваць Богу, што мы не нарадзілі ў краіне клас алігархаў, якія не проста развязваюць тыя ці іншыя сітуацыі, але і кіруюць краінай. Мы не дазволілі бандытам і злачынцам падзяліць краіну на часткі , і апекавацца гэтымі часткамі, паразітуючы на нашых людзях. Гэта найвялікшае дасягненне не толькі апошняга часу, але ўсяго перыяду незалежнай Беларусі. І гэта зроблена дзякуючы той палітыцы, якую праводзіць улада, і таму, што робіце вы - прадстаўнікі праваахоўных органаў", - сказаў ён.

Нагадаем, у 2010 годзе WikiLeaks ацаніў багацце Лукашэнкі на 9 млрд даляраў.

Апошнія навіны