BE RU EN

Судовыя выканаўцы арыштавалі маёмасць блогера Сяргея Пятрухіна

  • 20.08.2019, 10:12

Былі канфіскаваныя манітор, пралка, мікрахвалёўка і прынтар.

Судовыя выканаўцы арыштавалі маёмасць берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна. Пра гэта паведамляе праваабарончы сайт Берасцейскай вясны.

Паводле праваабаронцаў, судовыя выканаўцы зацікавіліся маёмасцю Сяргея Пятрухіна у межах ранейшай крымінальнай справы.

Тады Сяргея Пятрухіна прызналі вінаватым і прысудзілі штраф за "Паклёп" і "Абраза".

"На маім прыкладзе ўлады хочуць паказаць усім людзям краіны, што яны могуць зрабіць з намі ўсё што хочуць. Асудзіць паводле кожнага артыкула, пакараць. Гэта такі выклік - тое, што яны гэта робяць з публічным чалавекам. А што яны могуць зрабіць з простымі з людзьмі ? Гэта вельмі страшна", - пракаментаваў сітуацыю Сяргей Пятрухін.

З інфармацыі "Берасцейскай вясны", увагу судовыя выканаўцы звярнулі на чатыры прадметы ў кватэры Сяргея Пятрухіна, а гэта: манітор, пралка, мікрахвалёка і прынтар.

Усяго, з ацэнкам праваабаронцаў, было канфіскавана маёмасці на 165 беларускіх рублёў. 18 красавіка гэтага года суд Ленінскага раёна прызнаў Сяргея Пятрухіна вінаватым паводле крымінальнай справы і прысудзіў яму штраф сумай 360 базавых адзінак у даход дзяржавы. Акрамя таго, блoгера абавязалі кампенсаваць маральную шкоду пацярпелым супрацоўнікам міліцыі сумай 7 500 рублёў і выдаткі на адваката.

Апошнія навіны