BE RU EN

Зяленскі прызначыў свайго прадстаўніка ў новай Радзе

  • 20.08.2019, 9:04

Для гэтага спатрэбіліся два прэзідэнцкія ўказы.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сваімі ўказамі пераназначыў Руслана Стэфанчука прадстаўніком прэзідэнта ў Вярхоўнай Радзе новага склікання.

Адпаведныя дакументы апублікаваныя на сайце прэзідэнта, паведамляе nv.ua.

Указам № 601/2019 Зяленскі звольніў Стэфанчука з пасады прадстаўніка прэзідэнта ў Вярхоўнай Радзе.

Пры гэтым іншым сваім указам Зяленскі прызначыў Стэфанчука прадстаўніком прэзідэнта ў новым парламенце паводле дамовы.

Апошнія навіны