BE RU EN

У Нямеччыне канфіскавалі какаін на адзін мільярд еўра

  • 2.08.2019, 21:38

Груз прыйшоў з Уругвая.

У порце нямецкага горада Гамбург канфіскавалі найбуйнейшую ў гісторыі Нямеччыны партыю какаіну. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі гарадской мытні, піша lenta.ru са спасылкай на The Guardian.

Паводле іх інфармацыі, грузавы кантэйнер з нелегальным грузам выявілі два тыдні таму. Груз прыбыў у Гамбург з уругвайскай сталіцы Монтавідэа і павінен быў далей накіравацца ў бэльгійскі Антверпен.

Тавар, які знаходзіўся ў кантэйнеры, значыўся як соевыя бабы. Аднак замест названага ў дэкларацыі супрацоўнікі мытні выявілі 221 чорную торбу. У іх было 4,2 тысячы ўпаковак са спрэсаваным какаінам - агулам 4,5 тоны. Кошт наркотыку ацэньваецца на адзін мільярд еўра.

«Гэты велізарны аб'ём - найбуйнейшая канфіскацыя какаіну ў Нямеччыне», - адзначылі на мытні. Праваахоўныя органы канфіскавалі ўсю партыю. Адзначаецца, што ўсю яе знішчылі пры захаванні самых строгіх захадаў бяспекі.

Апошнія навіны