BE RU EN

У Польшчы затрымалі расейку са спісу Інтэрпола

  • 19.08.2019, 21:13

Расейка ўваходзіць у спіс дзесяці злачынцаў Фінляндыі, якіх найбольш шукаюць.

Міжнародная крымінальная паліцыя затрымала расейку Святлану Хюці. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на MTV Uutiset.

Хюці была затрыманая ў Польшчы, пасля чаго яе перадалі ўладам Фінляндыі. З 2016 года расейка ўваходзіць у спіс дзесяці злачынцаў Фінляндыі, якіх шукаюць найбольш інтэнсіўна. Яе абвінавачваюць ва ўчыненні 13 злачынстваў, уключаючы ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйных сумах у канцы 1990-х гадоў.

Паводле звестак «Фонтанки», ураджэнка Пецярбурга ў 1990 -2000-х гадах займалася пастаўкай шын Nokian у Расею. Сама Хюці адпрэчвала сваю віну і заяўляла, што неаднаразова звязвалася з фінскай пракуратурай.

Апошнія навіны