BE RU EN

Пуцін упершыню пракаментаваў выбух на палігоне ў РФ

  • 19.08.2019, 20:16

Прэзідэнт РФ пракаментаваў выбух праз 11 дзён пасля інцыдэнту.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што «няма ніякай пагрозы» радыяцыйнага забруджвання пасля выбуху на вайсковым палігоне ў Архангельскай вобласці.

Пра гэта ён заявіў у панядзелак, 19 жніўня, праз 11 дзён пасля інцыдэнту, паведамляе Reuters.

Выступаючы напярэдадні перамоў з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, Пуцін сказаў, што ўлады вядуць усе неабходныя захады і няма ніякай рызыкі павышэння ўзроўню радыяцыі

З яго слоў, усе пацярпелыя і загінулыя ў выніку выбуху атрымаюць дзяржаўныя ўзнагароды.

Нагадаем, 8 жніўня на тэрыторыі вайсковага палігона ў Архангельскай вобласці Расеі адбыўся выбух.

У дзень выбуху ў Северадзвінску зафіксавалі «кароткатэрміновае павышэнне радыяцыйнага фону». Узровень радыяцыі быў перавышаны ў 4-16 разоў.

Пазней у дзяржкарпарацыі Расатам паведамілі, што падчас здарэння на вайсковым палігоне загінулі пяць супрацоўнікаў ядзернага цэнтра ў Сарове.

Апошнія навіны