BE RU EN

На Беларусь насоўваецца непагадзь

  • 19.08.2019, 20:11

На аўторак абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены на аўторак, 20 жніўня, папярэджвае Белгідрамет.

У аўторак уначы па паўночным захадзе, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя ліўні. Пры навальніцах у асобных раёнах шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. У дзённы час на паўднёвым усходзе максімальная тэмпература паветра дасягне +30... 31°С.

У Менску 20 жніўня ўдзень да +26°С, навальніцы, месцамі па горадзе шквалісты вецер.

Апошнія навіны