BE RU EN

Чырвоная Tesla Ілона Маска здзейсніла першы абарот вакол Сонца

  • 19.08.2019, 15:58

На гэта аб’екту спатрэбілася 557 дзён.

Асабісты аўтамабіль Ілона Маска Tesla Roadster, які быў выведзены ў космас з дапамогай ракеты-носьбіта Falcon Heavy ў лютым мінулага года, ужо здзейсніў першы абарот вакол Сонца.

Пра гэта паведамляе «Популярная механика» ў спасылцы на звесткі спецыяльнага сайта whereisroadster.com. Гэты рэсурс адсочвае «касмічную адысею» аўтамабіля. На першы абарот вакол Сонца аб'екту спатрэбілася 557 дзён; за гэты час ён пераадолеў больш за 115 мільёнаў кіламетраў. Паводле прагнозаў, 5 лістапада 2020 года Tesla наблізіцца да Зямлі на адлегласць, меншую за 52 мільёны кіламетраў. Пасля гэтага Roadster не будзе набліжацца да Зямлі да 2047 года.

Апошнія навіны