BE RU EN

Прэм'ер Ізраіля ўпершыню за 20 гадоў прыляцеў ва Украіну

  • 19.08.2019, 14:29

Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі прымае Біньяміна Нетаньяху.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў 19 жніўня ў Кіеве, што абмеркаваў з прэм'ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нетаньяху «пытанні вайны і бяспекі», паведамляе карэспандэнт "Гордон".

«Дзякую нашым партнёрам за нязменную падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і ўстойлівую пазіцыю наконт вайны на ўсходзе Украіны і анэксіі Крыма Расейскай Федэрацыяй. Нам як дзяржаве ёсць чаму вучыцца ў Ізраіля, асабліва ў пытаннях бяспекі і абароны. І мы абавязкова будзем гэта рабіць», - заявіў Зяленскі.

Таксама Уладзімір Зяленскі выказаў надзею, што пагадненне аб зоне свабоднага гандлю Украіны з Ізраілем будзе ратыфікаванае ізраільскім бокам найбліжэйшым часам.

Нагадаем, візіт прэм'ер-міністра Ізраіля стаў першым за 20 гадоў у Кіеў.

Апошнія навіны