BE RU EN

«Белтэлекам» падвышае тарыфы на сувязь

  • 19.08.2019, 11:07

Тэлефонныя размовы падаражэюць.

«Белтэлекам» на сваім афіцыйным сайце паведаміў аб узняцці тарыфаў на паслугі тэлефоннай сувязі.

«Цяпер тарыфы не забяспечваюць поўнай кампенсацыі выдаткаў на іх выкананне. У сувязі з гэтым РУП «Белтэлекам» паведамляе аб падвышэнні з 28 жніўня 2019 года ў сярэднім на 8,4% рэгуляваных тарыфаў на паслугі тэлефоннай сувязі», - адзначаецца ў паведамленні кампаніі.

На сайце таксама гаворыцца, што «падвышэнне рэгуляваных тарыфаў не закране іншых паслуг, якія выконвае РУП «Белтэлекам» (інтэрнэт, тэлевізія, пакетаў паслуг ды іншае)».

Апошнія навіны