BE RU EN

Відэафакт: УСУ нанеслі магутны ўдар па пазіцыях акупантаў на Данбасе

  • 19.08.2019, 10:31

Украінскія вайскоўцы выявілі дзве пазіцыі тэрарыстаў.

Украінскі валанцёр Юрый Мысягін паказаў відэа ліквідацыі замаскаваных пазіцый тэрарыстаў на Данбасе, паведамляе УНІАН.

Відэаролік ён апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook.

"Калі высока сядзець і добра замаскавацца, то напэўна можа здацца, што гэта абсалютна бяспечна. І "цябе" ніхто не бачыць, не можа выявіць і не можа "дастаць". Сядзі сабе на вышыні, спакойна абстрэльвай укропаў, не пільнуйся замірэння. Выявілі. І нават не адну пазіцыю, а дзве", - удакладніў Мысягін.

Ён паведаміў, што пазіцыі супраціўніка былі ліквідаваныя пры дапамозе ўсталяваных на трыноги ПТУраў.

Апошнія навіны