BE RU EN

Курылы закурылі

  • 19.08.2019, 9:25

Расея можа перадаць Японіі дзве выспы ў Курыльскім архіпелагу?

Кіраўнік расейскага Міністэрства замежных спраў Сяргей Лаўроў, выступаючы на форуме «Тэрыторыя сэнсаў», заявіў, што Расея гатовая разгледзець пытанне аб перадачы выспаў пасля ўкладання мірнай дамовы з Японіяй. У сацсетках панесліся гарачыя абмеркаванні. Многія расейцы праводзяць паралелі з Крымам. Самае цікавае журналісты выдання «Крым.Реалии» сабралі тут.

«Перадача Курылаў будзе супярэчыць усяму, што рабіў Уладзімір Пуцін у апошнія два дзесяцігоддзі. Ён усюды прасоваў канцэпцыю Вялікай Расеі, збіральніка зямель - савецкіх або Расейскай імперыі. І што ж, не захапіўшы нічога, акрамя Крыму, які і так не прызналі ў свеце расейскім, ён аддасць Японіі Курылы? Гэта памножыць Пуціна на нуль», - кажа кіраўнік Цэнтра міжнародных перспектыўных даследаванняў Васіль Філіпчук.

Апошнія навіны