BE RU EN

Раман Кісляк: Улады прыкрываюцца «будаўнічымі работамі»

  • 18.08.2019, 20:02

Змагары з акумулятарным заводам пад Берасцем маюць намер правесці шэраг мітынгаў.

Адмовы ў правядзенні шасці мітынгаў атрымалі ў Берасці пратэстоўцы супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, паведамляе «Радыё Рацыя».

Яны падавалі заяўкі на перыяд з 20 да 26 жніўня. Месцам быў абраны стадыён дзіцяча-юнацкай школы ў вёсцы Тэльмы Берасцейскага раёна. «Улады патлумачылі, што зараз там «працягваюцца будаўнічыя працы», - распавёў праваабаронца Раман Кісляк:

- Правядзенне мітынгаў нам не дазволілі з той прычыны, што нібыта вядуцца будаўнічыя работы на стадыёне, які вызначаны як месца для такіх мерапрыемстваў. Справа ў тым, што гэта будаўніцтва працягвалася даслоўна адзін дзень у пачатку ліпеня, больш ніякіх работ там не адбывалася. Проста было прыбрана пакрыццё дарожкі вакол стадыёна, дзе бегаюць, яно было знятае і зваленае ў чатыры кучы.

Відавочна, што гэта фікцыя, каб перашкодзіць нам праводзіць масавыя мерапрыемствы супраць з'яўлення ў горадзе акумулятарнага завода.

Апошнія навіны