BE RU EN

Навукоўцы зафіксавалі незвычайную з'яву на Паўночным полюсе

  • 18.08.2019, 19:41

Для метэаролагаў з'ява стала сапраўднай загадкай.

Незвычайная з'ява адбылася ў мінулыя выходныя. Гэта было настолькі дзіўным, што Нацыянальная метэаралагічная служба ў Фэрбенксе выпусціла адмысловы прэс-рэліз, піша lenta.ua.

З яго вынікае, што была зафіксавана адна з паўночных навальніц, пра якія памятаюць толькі старажылы Аляскі.

Для метэаролагаў з'ява стала сапраўднай загадкай. Справа ў тым, што для ўдару маланкі патрабуюцца ўмовы атмасфернай нестабільнасці. Такое магчыма, калі халоднае і сухое паветра размяшчаецца над пластом больш цёплага і вільготнага паветра. У паўночных шыротах гэтая з'ява не назіраецца, бо цёплае і вільготнае нізавое паветра там не з'яўляецца. Навукоўцы звязваюць гэта з беспрэцэдэнтна цёплай зімой.

Апошнія навіны