BE RU EN

Пётр Наімскі: Польшча можа цалкам адмовіцца ад расейскага газу

  • 18.08.2019, 18:15

Польшча не прадугледжвае падаўжэння пасля 2022 года доўгатэрміновага кантракту на пастаўкі расейскага газу.

Польшча не прадугледжвае падаўжэння доўгатэрміновага кантракту на пастаўкі газу, падпісанага з расейскім «Газпрамам», тэрмін якога заканчваецца ў 2022 годзе, паведамляе «Польское радио».

Польшча ў стане цалкам адмовіцца ад імпарту расейскага газу. Падпісаны ў 1996 годзе Ямальскі кантракт прадугледжвае пастаўкі блізу 10 млрд кубаметраў газу ў год. Пра гэта заявіў упаўнаважаны ўрада Польшчы ў пытаннях стратэгічнай энэргетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі.

На думку міністра Наімскага, Польшча ў плане падпісаных кантрактаў поўнасцю забяспечаная газам. Польскім нафтагазавым канцэрнам PGNiG падпісаныя кантракты на пастаўкі звадкаванага прыроднага LNG, а таксама трубнага газу з нарвежскага шэльфа, удакладніў міністр Пётр Наімскі. Ён дадаў, што пасля заканчэння тэрміну цяперашняга кантракту з «Газпрамам» Польшча будзе імкнуцца павысіць кошт на транзіт расейскага газу ў Еўропу праз сваю тэрыторыю.

Апошнія навіны