BE RU EN

На мяжы Беларусі з ЕЗ зноў вялікія чэргі фур і легкавікоў

  • 18.08.2019, 18:06

Больш за ўсё аўто на мяжы з Літвой.

У пунктах пропуску на мяжы Беларусі з Еўразвязам зноў утварыліся вялікія чэргі аўтамабіляў. Як вынікае з інфармацыі на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта, на 14:00 на мяжы з Літвой у «Каменным Логу» на выездзе з Беларусі было 200 фур і 20 легкавых аўто, паведамляе Еўрарадыё.

У «Беняконях» стаяла 160 грузавых і 40 легкавых аўтамабіляў, у «Прывалцы» - 170 фур і 20 легкавых аўто, у «Лошы» - 20 легкавых аўто, а ў «Катлоўцы» - больш за 50 грузавікоў.

На мяжы з Латвіяй чэргі пакуль адносна невялікія: у «Урбанах» чакаюць больш за 60 грузавікоў і 10 легкавых аўтамабіляў, а ў «Грыгораўшчыне» стаіць 30 грузавікоў.

Ёсць чэргі на польскай мяжы: у «Брузгах» - 110 легкавых аўто і 70 фур, у «Казловічах» - 30 грузавікоў, у «Бераставіцы» - 50 грузавікоў, у «Берасці» - 20 легкавых аўто. Да таго ж у «Бераставіцы» на ўездзе ў Беларусь з боку Польшчы стаіць больш за 120 фур.

Апошнія навіны