BE RU EN

Змагар з заводам АКБ пад Берасцем: Мы дзяжурым кругласутачна

  • 18.08.2019, 16:33

«Свінцовая варта» будзе прадоўжаная да перамогі.

Нягледзячы на правакацыі, «Свінцовая варта» будзе прадоўжаная. У гэтым перакананы берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін, паведамляе «Радыё Рацыя».

Яна была спецыяльна створаная для фіксацыі парушэнняў на акумулятарным заводзе, таму актывісты не дадуць несумленна працаваць яго прадстаўнікам, - адзначыў экспэрт у галіне права:

- Людзі там дзяжураць па некалькі гадзінаў, штодня, кругласутачна. Адна пара змяняе другую. Яны імкнуцца, каб не менш за два чалавекі заўсёды там было. Апошні выпадак падказвае, што ўсё ж два чалавекі - гэта мала. Яшчэ трэба ўсё ж пазбягаць сітуацыі, калі ў варце застаюцца, напрыклад, дзве жанчыны.

«Свінцовая варта» прадаўжаецца ў Берасці вось ужо больш за тры месяцы. Яна кругласутачная, у кожнай змене заўсёды знаходзіцца па некалькі чалавек.

Апошнія навіны