BE RU EN

У Баранавічах 21-гадовага хлопца працяла электратокам, калі ён рабіў сэлфі на мосце

  • 18.08.2019, 16:10

Ён знаходзіцца ў лякарні з апёкамі другой ступені.

Маладзёна працяла токам, калі ён рабіў сэлфі на мосце ў Баранавічах. Інцыдэнт адбыўся 18 жніўня а 5-й раніцы на пешаходным мосце з вуліцы Прытыцкага на вуліцу Вільчкоўскага, паведамляе тэлеграм-канал «НЗ Беларусь».

Трое маладзёнаў - 16-ці, 18-ці і 21-гадовы - вярталіся дадому. У нейкі момант самы старэйшы з іх захацеў зрабіць сэлфі. Хлопец залез на металічную агароджу і яго працяла токам. Ягоныя сябры выклікалі хуткую дапамогу. Пацярпелага з апёкамі цела другой ступені адвезлі ў лякарню.

Апошнія навіны