BE RU EN

У панядзелак у Беларусь вяртаецца спёка

  • 18.08.2019, 21:39

Тэмпература паветра месцамі дасягне + 31°C

Удзень у панядзелак, 19 жніўня, месцамі на паўночна-заходняй палове краіны чакаюцца навальніцы, на паўднёвым захадзе краіны тэмпература паветра месцамі дасягне +30... 31°C, паведамляе Белгідрамет.

Абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.

У Менску чакаецца пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў, тэмпература паветра +26... 28°C. Вецер паўднёва-заходні, 4-9 м/с.

Найбольшая спёка ў панядзелак будзе ў Берасці. Паветра прагрэецца да +30... 31°C. Вецер паўднёва-заходні, 4-9 м/с, пераменная воблачнасць. Уночы без ападкаў, удзень кароткачасовы дождж (імавернасць ападкаў 60-70%), магчымая навальніца.

Апошнія навіны