BE RU EN

Беларускі прадпрымальнік выкрыў чыноўнікаў, якія здаюць у арэнду траву

  • 18.08.2019, 13:17

На ўзроўні дзяржавы ідзе маштабны падман.

Сэзонная арэнда зямлі ў Беларусі - гэта поле для дзейнасці пракуратуры і следчых органаў. У роліку на канале «Краіна для жыцця» прадпрымальнік Мікалай расказаў Сяргею Ціханоўскаму, як чыноўнікі здаюць у арэнду траву прадпрымальнікам пад выглядам капітальнага збудавання.

Мікалай сцвярджае, што на ўзроўні дзяржавы ідзе падман - нельга засланіць арэнду зямлі пакрыццём. Адным прадпрымальнікам здаюць зямельны пляц, а іншым пакрыццё, пры чым прыкладна ў 20 разоў даражэй. Няма роўных умоў для ўсіх суб'ектаў гаспадарання. Нельга засланіць арэнду зямлі нейкім пакрыццём альбо назваць гэта капітальным будынкам. А дзяржаўная рэгістрацыя такіх будынкаў не патрабуецца, бо плітка ляжыць на землях агульнага карыстання (указ № 421 ад 15 лістапада 2016 года).

Адпаведна нельга спраўдзіць рэгістрацыю такіх капітальных будынкаў. Гэта маразм. Відавочна, што плітка - гэта элемент упарадкавання, што пацвярджаюць адказы іншых чыноўнікаў з розных міністэрстваў. Але незалежныя беларускія суды займаюць пазіцыю гарвыканкамаў і ў сваіх вызначэннях і пастановах пацвярджаюць, што трава - гэта капітальная пабудова і чыноўнікі правільна здаюць у арэнду зямлю з газонам прадпрымальнікам у 20 разоў даражэй, ужываючы іншыя нормы права.

Беларускія прадпрымальнікі не могуць зразумець, чаму калі ідзе дождж, прадпрымальнік, які арандуе зямлю пад кавярню, накрыты ад дажджу, а той, хто арандуе капітальную пабудову, мокне пад дажджом. Такое магчыма толькі ў «краіне для жыцця»!

Апошнія навіны