BE RU EN

Ад выбуху на вясельнай цырымоніі ў Кабуле загінула 63 чалавекі

  • 18.08.2019, 10:44

Рух «Талібан» заявіў пра недатычнасць да тэракту.

Колькасць загінулых у выніку выбуху, які адбыўся ў суботу на вяселлі ў сталіцы Афганістана Кабуле, узрасла да 63, пацярпелых - да 182.

Пра гэта паведаміла МУС Афганістана, перадае «Радыё Свабода».

Раней афганскае агенцтва TOLOnews інфармавала пра 40 загінулых і 100 параненых. Як адзначала агенцтва, у момант выбуху ў будынку, дзе праходзіла вяселле, знаходзіліся дзясяткі людзей.

У паведамленні Reuters таксама адзначаецца, што рух «Талібан» заявіў пра недатычнасць да тэракту.

Апошнія навіны