BE RU EN

Куды беларусам можна паехаць без візы?

  • 17.08.2019, 20:03

На сённяшні дзень беларусы могуць наведваць без віз 77 краін.

Пачнём з таго, што на сённяшні дзень уладальнікі беларускага пашпарта могуць наведваць без віз 77 краін, а гэта блізу траціны ўсіх краін свету, піша neg.by.

Ёсць такі цікавы паказчык - Індэкс пашпартоў - свайго роду міжнародны рэйтынг ступені свабоды перамяшчэння падданых кожнай дзяржавы. Да бязвізавага ўезду паводле метадалогіі належыць таксама магчымасць атрымання візы па прыбыцці ў краіну. «Чысты бязвіз» у нас усяго з 44 дзяржавамі, яшчэ ў 33 даюць візу на ўездзе. Індэкс разлічваецца швейцарскай кансалтынгавай кампаніяй Henley&Partners. З мінулага года - на штоквартальнай аснове.

Усяго ў індэксе за першы квартал 2019 года было 130 пазіцый (шэраг краін падзяляе паміж сабой аднолькавую пазіцыю). І Беларусь у гэтым «рэйтынгу» знаходзілася ў моцных сераднячках - 64-е месца па суседстве з Казахстанам. Першыя месцы занялі Японія, Сінгапур і Паўднёвая Карэя (па 189 краін), Нямеччына (188 краін), а таксама Данія, Італія, Фінляндыя, Францыя і Швецыя (187 краін). У топ-10 патрапілі Літва і Латвія (па 180 краін). Ва Украіны 40-е месца (128 краін). На 130-м месцы былі Афганістан і Ірак (па 30 краін).

Нядзіўна, што ў Беларусі «бязвіз» амаль з усімі краінамі СНД. З Еўрапейскіх краін свабодна можна наведаць Чарнагорыю, Сербію і Паўночную Македонію. На Блізкім Усходзе дзверы адчыненыя ў Турцыю, Ізраіль і Катар. Досыць шмат «экзатычных» краін накшталт Барбадоса, Намібіі, Сейшэл і Мікранэзіі. У большасці краін знаходжанне абмежавана 30 днямі (Куба), а ў некаторых нават да 15-21 дня.

ТАБЛІЦА. СПІС БЯЗВІЗАВЫХ КРАІН ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ

Больш падрабязную інфармацыю пра бязвізавы рэжым можна знайсці на сайце Міністэрства замежных спраў.

Візы ў ЗША ў Менску

У пачатку мінулага года адбылася гістарычна важная падзея - пасля 10-гадовага перапынку аднавілася паўнавартасная выдача ўсіх тыпаў віз у ЗША ў Менску. Дагэтуль беларусам даводзілася адпраўляцца па візу, напрыклад, у Вільню, Варшаву, Кіеў, Маскву. Кошт візы стандартны для ўсіх краін - 160 даляраў ЗША. Выдаюць яе, як правіла, на наступны дзень пасля гутаркі. Радзей - на працягу тыдня.

У якія краіны можна атрымаць візу ў Беларусі

У Менску можна атрымаць і візы ў Вялікабрытанію, Ірландыю, Балгарыю і іншыя «нешэнгенскія» краіны Еўропы. Інфармацыю пра дзейныя ў Беларусі пасольствы і консульствы (дарэчы, яны ёсць не толькі ў Менску) таксама можна атрымаць на сайце Міністэрства замежных спраў.

Не складзе адмысловай працы атрымаць візы ў краіны Азіі і Паўднёва-Усходняй Азіі, таксама можна атрымаць візы ў краіны Афрыкі і Аўстралію. Прычым, консульскі збор у іх будзе складаць ад 0 (гэта значыць адсутнічае, напрыклад, у Арабскія Эміраты і Японію) да 140 даляраў ЗША (у Новую Зеландыю). У большасці ж выпадкаў гэта сума, эквівалентная 20 - 60 далярам ЗША.

У Беларусі, агулам, ужо шэраг гадоў досыць зладжана працуе рынак паслуг візавай падтрымкі грамадзян даволі шырокай накіраванасці. Інтэрнэт не тое каб багаты сайтамі «візавых цэнтраў», але іх набярэцца не адзін дзясятак. І нядзіўна, што працуюць яны ў асноўным з Менскам, хоць скарыстацца іх паслугамі за разумны кошт можна практычна з любога кутка Беларусі.

Апошнія навіны