BE RU EN

Беларускія медыкі змаглі выхадзіць немаўля вагой 790 грамаў

  • 17.08.2019, 18:14

У агульнасусветнай практыцы выхадзіць немаўля вагой менш за кiлаграм - звышскладаная задача.

Гісторыя зусім чароўная. А магла скончыцца трагічна, піша kp.by.

Некалькі месяцаў таму на тэрміне ў 28 тыдняў нарадзілася маленечкая дзяўчынка. Чаму так рана? Як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя, маме з прыроджанай тромбафіліяй давялося зрабіць экстранную аперацыю: кесарава сячэнне ў сувязі са станам здароўя.

Глыбока неданошаную малую вагай усяго ў 790 грамаў даставілі ў аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі РНПЦ «Маці і дзіця». Медыкі зрабілі практычна немагчымае, бо выходжванне дзяцей з масай цела менш за 1 кг і народжаных на тэрміне менш як 28-ы тыдзень гестацыі - адна з самых складаных медыка-арганізацыйных задач. Малую зноўку навучылі дыхаць і абыходзіцца без штучнай сістэмы жыццезабеспячэння. Праз нейкі час стан маленечкай дзяўчынкі стабілізаваўся. Крыху пазней дзяўчынку працягнулі лячыць у планавым аддзяленні для неданошаных дзяцей. Сюды малую перавялі ва ўзросце 44 дзён жыцця. І з масай цела ўжо 1,4 кг!

Тут яна знаходзілася разам з мамай і татам. Як распавялі медыкі, немаўля выходжвалі па метадзе кенгуру. Дзяўчынку мама карміла грудзямі, і калі яе выпісалі дадому, важыла яна ўжо 1950 грамаў. Брава медыкам і здароўя малой.

Апошнія навіны