BE RU EN

На Магілёўшчыне гарэў камбайн

  • 17.08.2019, 17:32

Пажар пачаўся ў маторным адсеку камбайна вытворчасці «Гомсельмаша».

Раніцай 17 жніўня ў Бялыніцкі раёне Магілёўскай вобласці падчас пераезду паміж вёскамі загарэўся камбайн вытворчасці «Гомсельмаша» 2008-га года выпуску, паведамляе тэлеграм-канал Nexta Lite.

Пасля званка ад вяскоўца, які стаў відавочцам здарэння, работнікі МНС прыбылі на месца здарэння вельмі хутка: выратавальная часць была недалёка ад месца аварыі.

17 ЖНІЎНЯ 2019 ГОДА. КАМБАЙН, ШТО ЗАГАРЭЎСЯ ў МАГІЛЁЎСКАЙ ВОБЛАСЦІ. ФОТА: NEXTA LITE

Паводле папярэдніх звестак, пажар пачаўся ў маторным адсеку камбайна. Ён, а таксама вонкавы корпус машыны, пацярпелі больш за ўсё.

Апошнія навіны