Топ-10 самых якасных аўтамабіляў на другасным рынку
- 17.08.2019, 17:16
Бэстсэлеры, якія з году ў год даводзяць сваю надзейнасць.
Надзейнасць аўтамабіляў, вядома, залежыць ад узросту машыны. Але ёсць бэстсэлеры ў шматлікіх брэндаў, якія з году ў год даводзяць сваю надзейнасць і верную службу ўладальнікам, піша autonews.
Нямецкі рэйтынг патрыманых аўто агенцтва TUV уважаецца за адзін з найлепшых у свеце. Яны падзяляюць спіс на секцыі па ўзросту аўтамабіляў.
Найлепшыя ўжываныя аўто ва ўзросце 2-3 гадоў:
1. Porsche 911
2. Mercedes B-class
3. Mercedes GLK
4. Mercedes SLK
5. Audi Q3
6. Mercedes E-class Coupe
7. Hyundai i20
8. Mercedes C-class
9. Mercedes A-class
10. Audi A4 / A5
Самыя якасныя аўтамабілі ва ўзросце 10-11 гадоў:
1. Porsche 911
2. Mazda 2
3. Audi TT
4. Mercedes SLK
5. VW Golf Plus
6. Toyota Auris
7. Toyota Corolla Verso
8. Opel Agila
9. VW Tiguan
10. Mercedes A-class
Цікава, што ў рэйтынгах якасці Porsche 911 лідаруе па абодва бакі акіяна, як на другасным рынку, так і ў рэйтынгах новых аўтамабіляў. Акрамя яго найбольшую колькасць балаў у ЗША аддаюць Toyota, а ў Нямеччыне - Mercedes-Benz.
Варта таксама адзначыць, што на другасным рынку адзначаюць найбольшую надзейнасць атмасферных рухавікоў. Іх уважаюць за больш даўгавечныя і менш патрабавальныя да якасці паліва, чым турбаматоры.