BE RU EN

CБУ закрыла справу аб дзяржаўнай здрадзе экс-дарадцы Януковіча

  • 17.08.2019, 14:03

Справа супраць Андрэя Партнова «закрытая ў сувязі з адсутнасцю ў дзеянні складу крымінальнага злачынства».

Служба бяспекі Украіны спыніла крымінальную справу аб дзяржаўнай здрадзе экс-дарадцы Віктара Януковіча Андрэя Партнова, паведамляе «Новое время».

Пра гэта Партноў напісаў у Telegram, дадаўшы адпаведны ліст ад СБУ і пракуратуры Крыма.

Зрэшты, пракуратура Крыма паведаміла адвакату Партнова, што 15 жніўня крымінальная справа паводле прыкмет учынення крымінальнага злачынства на падставе ч.1 арт.111 Крымінальнага кодэкса (Дзяржаўная здрада) «закрытая ў сувязі з адсутнасцю ў дзеянні складу крымінальнага злачынства».

Таксама ў лісце адзначаецца, што няма справаў што да Партнова, у якіх ён мае працэсуальны статус падазраванага або абвінавачанага.

Раней паведамлялася, што экс-дарадца Януковіча Андрэй Партноў фігуруе ў крымінальнай справе аб дзяржаўнай здрадзе.

Напрыклад, следчыя з крымскай управы СБУ правяралі дачыненне Партнова да падрыхтоўкі пастановы Вярхоўнай Рады АР Крым, прынятай у 2014 годзе для апраўдання і прыкрыцця расейскай акупацыі паўвострава.

Апошнія навіны