BE RU EN

Распылілі газ, прадаўца звязалі: у цэнтры Менска нахабна абрабавалі ювелірную краму

  • 17.08.2019, 13:43

Наведвальнікаў у краме не было.

Паведамленне аб рабаванні адной з ювелірных крам горада з'явілася ў групе «Менск: якія людзі - такі і горад» у Telegram. Пазней інфармацыю аб тым, што здарылася onliner.by пацвердзілі ў ГУУС Менгарвыканкама.

Аб 11:40 у памяшканне ювелірнай крамы на вуліцы Кісялёва ўвайшлі двое мужчын. Яны распылілі пярцовы газ, рукі аднаго прадаўца звязалі пластыкавай стужкай, рукі другога скавалі кайданкамі. Пасля гэтага зламыснікі выкралі ўсе каштоўнасці з вітрыны і ўцяклі. Наведвальнікаў у краме не было, паведаміла афіцыйная прадстаўніца МУС Беларусі Вольга Чамаданава.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, супрацоўнікі МУС. На вышук злачынцаў арыентаваны ўсе супрацоўнікі міліцыі і патрулі, якія нясуць службу.

Апошнія навіны