BE RU EN

Звольнены ДАІшнік прадстаўляўся як дзейны і прапаноўваў за грошы дапамагчы атрымаць пасведчанне кіроўцы

  • 16.08.2019, 18:35

Мужчына быў звольнены з міліцыі яшчэ ў 2015 годзе.

У Віцебскай вобласці звольнены супрацоўнік ДПС ДАІ прадстаўляўся міліцыянтам і прапаноўваў за ўзнагароджанне «вырашыць неабходныя пытанні». Падрабязнасці распавяла ў тэлеграм-канале афіцыйная прадстаўніца МУС Вольга Чамаданава.

31-гадовы мужчына ў 2015 годзе быў звольнены з міліцыі ў званні старшага лейтэнанта за тое, што сфальсіфікаваў адміністрацыйны пратакол, піша tut.by.

Форменнае адзенне мужчына захоўваў дома. Былы супрацоўнік ДАІ скарыстаўся ёю, прапанаваўшы 19-гадоваму хлопцу дапамогу ў атрыманні пасведчання кіроўцы за пэўную плату.

На сустрэчу ілжэміліцыянт прыйшоў у міліцэйскіх штанах і кашулі з пагонамі, а для пераканаўчасці прад'явіў не службовае пасведчанне, а бэйдж, якім раней карысталіся ўсе супрацоўнікі АУС. Хлопец перадаў яму 600 рублёў і 100 даляраў - нібыта для экзаменацыйнай камісіі ў ДАІ.

Экс-сотрудник хранил дома форму работника ГАИ

ЭКС-СУПРАЦОЎНІК ЗАХОЎВАЎ ДОМА ФОРМУ РАБОТНІКА ДАІ

Гэты ж хлопец у растэрміноўку прадаў былому міліцыянту аўто. У распісцы зламыснік напісаў, што перадасць усю суму на працягу 3 месяцаў. Але гаспадар аўто так і не атрымаў грошы.

Ілжэміліцыянт затрыманы. Распачатыя дзве крымінальныя справы - за падбухторванне да дачы хабару і махлярства.

Апошнія навіны