BE RU EN

У Кыргызстане супраць жонкі Атамбаева распачалі крымінальную справу

  • 16.08.2019, 11:23

Жонка экс-прэзідэнта Кыргызстана стала фігурантам крымінальнай справы.

Жонка арыштаванага былога прэзідэнта Кыргызстана Алмазбека Атамбаева Раіса стала фігуранткай крымінальнай справы, піша The Insoder.

«Сёння я даведалася, што крымінальная справа распачатая і на мяне», - распавяла Атамбаева. Паводле яе слоў, яна звязаная з былым загадчыкам аддзела судовай рэформы і законнасці апарата прэзідэнта Манасам Арабаевым.

«Я ведала, што палітыка - брудная справа. Я нават не ведаю, дзе які суд знаходзіцца. Будучы першай лэдзі, я працавала, каб нікуды не ўмешвацца», - дадала Атамбаева.

Нагадаем, 2 чэрвеня Дзяржкамітэт нацбяспекі Кыргызстана паводле падазрэння ў карупцыі затрымаў Арабаева, які быў вызвалены ад пасады ў сярэдзіне траўня з фармулёўкай «у сувязі са стратай палітычнага даверу». Паводле звестак спецслужбы, Арабаеў на пасадзе ў апараце прэзідэнта злоўжываў становішчам у інтарэсах злачынных груп, якія ажыццявілі рэйдарскі захоп аб'ектаў бізнэсу замежных інвестараў у Бішкеку.

Арабаеў даў паказанне супраць Раісы Атамбаевай.

Арабаеў быў прызначаны на пасаду загадчыка судовым аддзелам экс-прэзідэнтам Кыргызстана Атамбаевым.

Апошнія навіны