Расейскі вайсковы самалёт зладзіў правакацыю ў ЗША
- 16.08.2019, 10:35
Самалёт нечакана адхіліўся ад курсу.
Расейскі вайсковы самалёт адхіліўся ад узгодненага маршруту ў ЗША і праляцеў над Чыкага.
Як паведамляе WGN Channel 9 TV, быў узгоднены маршрут з горада Дэйтана ў штаце Агаё да Вялікіх вадаспадаў на поўначы ЗША.
Аднак радары зафіксавалі, як пілот раптам адхіліўся ад курсу, рэзка павярнуў і праляцеў над Чыкага.
Амерыканскі аналітык і былы чыноўнік Пентагона Майк Карпентэр выказаў здагадку, што расейцы спрабавалі сабраць выведвальныя звесткі аб важнай інфраструктуры ў ЗША.
Палёт ажыццяўляўся ў рамках дамовы аб адкрытым небе, паводле якога 34 краіны-ўдзельніцы могуць лётаць над тэрыторыямі адзін аднаго для кантролю над узбраеннем і маніторынгу перамяшчэння вайсковых сіл.