BE RU EN

ЗША і Брытанія хутка прасоўваюцца да ўкладання гандлёвай угоды

  • 16.08.2019, 9:40

Дональд Трамп правёў перамовы з брытанскім прэм'ер-міністрам Борысам Джонсанам.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Штаты і Вялікая Брытанія імкліва прасоўваюцца да падпісання двухбаковага гандлёвага пагаднення, якое будзе «фантастычным і вялікім».

Пра гэта паведамляе Reuters (пераклад - nv.ua).

Адзначаецца, што адпаведную заяву Трамп зрабіў перад ад'ездам на палітычны мітынг у Нью-Гемпшыры.

«Я думаю, што мы ўкладзём фантастычную і буйную гандлёвую ўгоду з Вялікай Брытаніяй. Мы хутка рухаемся наперад», - сказаў прэзідэнт ЗША.

Ён распавёў, што размаўляў з брытанскім прэм'ер-міністрам Борысам Джонсанам у сераду і будзе гутарыць з ім зноўку.

Апошнія навіны