BE RU EN

Расея гатова аддаць Японіі дзве паўднёвакурыльскія выспы

  • 15.08.2019, 18:27

Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС РФ Лаўроў.

Расея гатова аддаць Японіі дзве паўднёвакурыльскія выспы - Хабамаі і Шыкатан, паведамляе «Эхо Москвы».

Праўда, для гэтага існуюць пэўныя ўмовы, - сказаў сёння міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў.

На адной з сустрэч з Уладзімірам Пуціным прэм'ер-міністр Японіі Сіндзо Абэ казаў, што японцы з нецярпеннем чакаюць магчымасці вярнуцца ў родныя мясціны.

Нагадаем, што надоечы Курыльскія выспы зноў наведаў прэм'ер РФ Дзмітрый Мядзведзеў, што выклікала вельмі негатыўную рэакцыю ў Токіё.

Апошнія навіны