BE RU EN

Барысаўская раённая газета замазала «Пагоню» на швэдры героя інтэрв'ю

  • 15.08.2019, 17:44

Дзяржаўныя СМІ чарговым разам зняславілі сябе.

Барысаўская раённая газета «Единства» зарэтушавала на фатаграфіі героя інтэрв'ю герб «Пагоня».

У швэдар з выявай «Пагоні» быў апрануты трэнер кросфіту ў інвалідным вазку Віктар Захараў. Інтэрв'ю з ім было апублікаванае на сайце «Единства», паведамляе «Белсат».

Выява герба «Пагоня» ўваходзіць у «Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь». Пра гэта на сваім «Фэйсбуку» нагадаў дырэктар крамы, дзе прадаюцца рэчы з нацыянальнай сімволікай, Павел Белавус.

«Единства» - дзяржаўнае выданне, заснавальнікам якога з'яўляецца Барысаўскі райвыканкам.

Апошнія навіны