BE RU EN

Стала вядома, хто ўзначаліў кіеўскае «Дынама» замест Хацкевіча

  • 15.08.2019, 17:12

Гэты спецыяліст ужо раней кіраваў клубам.

Напярэдадні, 14-га жніўня, кіеўскае Дынама рассталася з беларускім трэнерам Аляксандрам Хацкевічам пасля вылету ад Бруге ў Лізе чэмпіёнаў.

Доўга кіяўляне без галоўнага трэнера не заставаліся. Афіцыйны сайт клуба паведаміў, што месца Хацкевіча заняў Аляксей Міхайлічэнка.

56-гадовы спецыяліст ужо кіраваў камандай у перыяд з 2002-га да 2004-а года, а таксама ў 2012-м годзе.

Акрамя таго, Аляксей Міхайлічэнка за сваю кар'еру паспеў патрэніраваць моладзевую каманду Дынама, моладзевую нацыянальную каманду Украіны і дарослую нацыянальную каманду Украіны. Да прызначэння на пасаду галоўнага трэнера займаў пасаду спартыўнага дырэктара клуба.

У трэнерскім штабе Міхайлічэнкі знайшлося месца для Вадзіма Еўтушэнкі, які раней асыставаў Аляксею Аляксандравічу ў нацыянальнай камандзе Украіны.

Ужо ў пятніцу, 16-га жніўня, Міхайлічэнка правядзе першую трэніроўку з камандай.

Апошнія навіны