BE RU EN

Віталь Коваль аднавіў кар'еру хакеіста

  • 15.08.2019, 16:16

Экс-галкіпер нацыянальнай каманды Беларусі будзе выступаць за «Дынама-Маладзечна».

39-гадовы экс-галкіпер нацыянальнай каманды Беларусі Віталь Коваль аднавіў кар'еру хакеіста, піша «Трибуна».

Брамнік падпісаў кантракт з «Дынама-Маладзечна» і будзе заяўлены за каманду.

Пра гэта паведаміў начальнік каманды Дзмітрый Мельнік.

Нагадаем, Коваль завяршыў выступы ў 2016-м годзе. Уваходзіў у трэнерскі штаб менскага «Дынама» і моладзевай каманды Беларусі.

Апошнія навіны