BE RU EN

У Крамлі знайшлі авіябомбу

  • 15.08.2019, 16:08

Небяспечная знаходка была зробленая ў Тайніцкім садзе Маскоўскага Крамля.

Падчас правядзення земляных работ на тэрыторыі Маскоўскага Крамля была знойдзеная авіяцыйная бомба, паведамляе РІА «Новости».

«Сёння пры правядзенні рамонтна-будаўнічых работ была знойдзеная авіяцыйная бомба - відавочна, часоў Другой сусветнай вайны», - заявіў камендант Крамля генерал-лейтэнант Сяргей Хлебнікаў.

З ягоных слоў, небяспечная знаходка была зробленая ў Тайніцкім садзе, дзе праводзіліся працы па ўмацаванні грунту. Выбуху ўдалося пазбегнуць.

«Усе неабходныя мерапрыемствы, звязаныя з забеспячэннем бяспекі на тэрыторыі Маскоўскага Крамля, былі выкананы. У Крамлі ўсё спакойна. Гэты прадмет вывезены з тэрыторыі Крамля і будзе ліквідаваны», - сказаў Хлебнікаў.

Крэмль стаў адной з галоўных мэтаў для нямецкіх бамбардзіроўшчыкаў, якія распачалі налёты на Маскву ў ліпені 1941 года. Першыя фугасныя і запальныя бомбы ўпалі на будынкі Крамля ў ноч на 22 ліпеня, пры гэтым бомба вагой 250 кг прабіла дах Вялікага Крамлёўскага палаца і столь Георгіеўскага залы, аднак не выбухнула.

Апошнія навіны