BE RU EN

NEXTA: Блазан з'ехаў - дэкарацыі цырка можна разбіраць

  • 15.08.2019, 13:54

Пасля паказухі ў Касцюковічах дэмантуюць новы ходнік.

Пра гэта паведамляе Telegram-канал NEXTA:

- Вусаты блазан з'ехаў, а гэта значыць, што дэкарацыі цырка можна разбіраць. Сёння, 15 жніўня, у горадзе Касцюковічы Магілёўскай вобласці пачалі дэмантаваць новенькі ходнік, які быў там пабудаваны да візіту Лукашэнкі, які адбыўся ўчора.

Таму што гастроляў у блазна яшчэ шмат. Напрыклад, заўтра, 16 жніўня, яго чакаюць у Старых Дарогах, а асфальту - мала. І ён дарагі. Не настолькі, як яго новы «Майбах» мінімум за 1,4 млн еўраў, але дакладна занадта тлуста для халопаў.

Дарэчы, калі нас чытаюць бізнэсоўцы - дорым ідэю стартапа. Дэкаратыўныя часовыя ходнікі ў рулонах - на гэта ў Беларусі можна зарабіць багацце. Попыт у раённых уладаў усіх рэгіёнаў дакладна будзе вышэйшы за ўсе чаканні, - піша NEXTA.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Апошнія навіны