BE RU EN

Уладзімір Вялічкін: «Свінцовая варта» выклікае нервовую рэакцыю

  • 15.08.2019, 13:06

Актывісты паралізавалі махінацыі, звязаныя з будаўніцтвам акумулятарнага завода пад Берасцем.

Зварот у Следчы камітэт падрыхтавала ў Берасці ўдзельніца «Свінцовай варта» Марыя Гaлaлюк. Яна атрымала чэрапна-мазгавую траўму ў выніку нападу невядомага, паведамляе "Радыё Рацыя".

14 жніўня праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода знаходзіліся на планавым дзяжурстве. Як распавёў берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін:

- «Свінцовая варта» паралізавала махінацыі, якія маглі рабіць работнікі акумулятарнага завода. Менавіта таму мы бачым іх такую нервовую рэакцыю, калі хтосьці там кучаравы напаў на Марыю Галалюк. Нічога дзіўнага.

Як паведамляе група ў тэлеграм-канале «Свінцовая варта», чалавека, які напаў на Марыю Галалюк, завуць Аляксандр. Ён працуе ў фірме «Белпрамімпэкс».

Апошнія навіны