BE RU EN

Эколагі: Улада РФ утойвае інфармацыю аб выцеку радыяцыі ў Белым моры

  • 15.08.2019, 12:41

Важна разумець, якія менавіта радыенукліды патрапілі ў навакольнае асяроддзе пасля выбуху на вайсковым аб'екце ў Архангельскай вобласці.

Дзяржаўныя органы распаўсюджваюць у СМІ няпоўную інфармацыю аб радыеактыўным забруджванні ў Архангельскай вобласці. Пра гэта паведамляе расейскае аддзяленне Greenpeace, піша liga.net.

Да грамадскасці не была данесеная інфармацыя пра тое, што Расгідрамет зафіксаваў павышаны ўзровень не толькі гама-, але і бэта-выпраменьвання. Выпадзенне гэтых радыеактыўных элементаў было зафіксаванае ў Северадзвінску (40 км ад месца выбуху) і Архангельску (90 км).

У Greenpeace адзначаюць, што ўлада не паведамляе, якія менавіта радыеактыўныя рэчывы патрапілі ў навакольнае асяроддзе ў выніку інцыдэнту.

ЗВЕСТКІ ФЕДЭРАЛЬНАГА ІНФАРМАЦЫЙНА-АНАЛІТЫЧНАГА ЦЭНТРА РАСГІДРАМЕТА (ФОТА - GREENPEACE.RU)
ЗВЕСТКІ ФЕДЭРАЛЬНАГА ІНФАРМАЦЫЙНА-АНАЛІТЫЧНАГА ЦЭНТРА РАСГІДРАМЕТА (ФОТА - GREENPEACE.RU)

«Важна разумець, якія менавіта радыенукліды патрапілі ў навакольнае асяроддзе. Ад гэтага залежыць бяспека навакольнага асяроддзя і ўплыў на прыроду і чалавека. Бліжэй да месца трагедыі ўзровень радыеактыўнага забруджвання можа быць вышэйшым, і там таксама жывуць людзі. Таксама важна ўстанавіць, ці адбылося забруджванне акваторыі. Утойваць інфармацыю аб радыеактыўным забруджванні ад людзей папросту злачынна», - адзначыў экспэрт расейскага аддзялення Greenpeace Рашыд Алімаў.

Апошнія навіны