BE RU EN

Кітай сцягнуў войскі да мяжы Ганконга: здымак з космасу

  • 15.08.2019, 11:25

Войска КНР стаіць у некалькіх кіламетрах ад мяжы Ганконга.

Відэа вайсковай тэхнікі Народнай узброенай паліцыі Кітая ў Шэньчжэні на мяжы з Ганконгам апублікаваў тэлеканал CGTN, паведамляе liga.net.

Ваенізаваныя фармаванні размешчаныя на тэрыторыі гарадскога спартовага цэнтра, паведамляе CNN, з'явіліся спадарожнікавыя фатаграфіі грузавікоў, якія занялі стадыён.

Народная ўзброеная паліцыя - гэта ваенізаваная сіла колькасцю 1,5 млн чалавек, якую ўрад КНР рэгулярна разгортвае для падаўлення пратэстаў ва ўсёй краіне. Яе супрацоўнік распавёў журналісту CNN, што ваенізаваныя сілы прыбылі ў Шэньчжэнь «паводле часовага прызначэння».

Апошнія навіны