BE RU EN

Стаў вядомы лёс беларускіх турыстак у Грузіі

  • 15.08.2019, 10:33

Жанчын знайшлі на вяршыні гары Тэтнульдзі.

Супрацоўнікі Службы ў кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі Грузіі падчас пошукавай аперацыі знайшлі целы дзвюх з трох зніклых турыстак з Беларусі на гары Тэтнульдзі (край Самэгрэла - Зэма Сванэці), трэцяя выратаваная, яна пацярпела. Пра гэта паведамляе ТАСС.

«Ратавальнікі Службы ў кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі МУС у выніку праведзеных комплексных пошукавых работ у бесперапынным рэжыме ў Сванетыі на вяршыні Тэтнульдзі знайшлі трох зніклых турыстак. Дзве грамадзянкі Беларусі мёртвыя, а адна - з пашкоджаннямі», - сказана ў паведамленні.

У Службе НС ацанілі стан пацярпелай грамадзянкі Беларусі як вельмі цяжкі, яна будзе дастаўленая ў лякарню.

Учора стала вядома, што выратавальнікі вядуць пошукі траіх турыстак з Беларусі, якія зніклі ў сераду ўвечары на гары Тэтнульдзі ў Сванетыі.

Жанчыны знаходзіліся ў складзе групы альпіністаў, якія пасля скарэння вяршыні вярталіся на базу. Па шляху ў лагер турысткі пакінулі групу, і больш іх не бачылі.

Дакладны ўзрост жанчын невядомы. Адной блізу 36 гадоў, дзвюм іншым менш за 60.

Пошукавая аперацыя доўжылася да цемры, актыўныя пошукі аднавіліся сёння раніцай.

Апошнія навіны