BE RU EN

NEXTA: У Гомелі Дзень горада хочуць адсвяткаваць за кошт лекараў

  • 14.08.2019, 20:28

Лекарам загадалі «скінуцца» на святкаванне.

У Гомелі Дзень горада хочуць адсвяткаваць за кошт лекараў. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміў вядомы блогер NEXTA.

«Гуляць дык гуляць!» - наважылі ўлады Гомеля напярэдадні Дня горада, які тут будуць адзначаць 14 верасня. Праўда, за свой кошт гуляць не хочацца. Хочацца - за чужы.

Між іншым - за кошт лекараў мясцовых паліклінік, якім «даведзенае заданне на аказанне спонсарскай дапамогі». Бо ўсім вядома, што самыя багатыя ў нас у краіне - менавіта лекары.

А потым яны дзівяцца, што гэтыя лекары з'язджаюць за мяжу...», - піша блогер.

Апошнія навіны