BE RU EN

З наступнага сезона беларускія футбалісты не будуць уважацца за легіянераў у Польшчы

  • 14.08.2019, 15:41

У чэмпіянаце мяняюцца правілы.

Экс-скаўт польскіх «Леха» і «Легіі» Сяргей Xітрыкаў распавёў, што з наступнага сезона беларусы не будуць уважацца за легіянераў у чэмпіянаце Польшчы, піша «Трибуна».

- З наступнага сезона, дарэчы, беларусы не будуць уважацца за «лімітчікаў» у чэмпіянаце Польшчы. Раней на полі маглі знаходзіцца толькі два гульцы без пашпарта Еўразвязу, а ў наступным сезоне можна будзе хоць дзесяць беларусаў выставіць на матч. Адзіны нюанс: у матчы абавязкова павінен удзельнічаць адзін гулец, не старэйшы за 1998 год нараджэння.

Так што з'явіўся выдатны варыянт працаўладкавання нашых суайчыннікаў. Зняцце лімітаў - гэта выдатная магчымасць для клубаў узмацніцца, бо футбалісты з пашпартам ЕЗ нашмат даражэйшыя, чым тыя ж сербы, албанцы або баснійцы. Хоць беларусы дарагія.

- Чаму?

- Таму што іх амаль няма, - распавёў Xітрыкаў.

Апошнія навіны