BE RU EN

У Новай Зеландыі дазволілі плаціць заробак у крыптавалюце

  • 13.08.2019, 16:44

Гэта пастанова пачне дзейнічаць ужо з 1 верасня.

Улады Новай Зеландыі дазволілі кампаніям выплачваць супрацоўнікам заробак у крыптавалюце.

Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на Financial Times.

«Гэта пастанова пачне дзейнічаць ужо ў наступным месяцы», - гаворыцца ў паведамленні. Адзначаецца, што ў адпаведнасці з пастановай падатковай службы Новай Зеландыі, з 1 верасня дазваляецца выплачваць заробак у крыптавалюце, калі аплаты ажыццяўляюцца ў выглядзе рэгулярных фiксаваных сум. Пры гэтым выбраная лічбавая валюта павінна быць прывязаная прынамсі да адной валюты, якая выступае ў якасці законнага сродку аплаты. Акрамя таго, крыптавалюта павінна канверсавацца.

«Гэтая пастанова не будзе тычыцца самазанятасці грамадзян дзяржавы. Сума ж падаходнага падатку для кампаній, якія пяройдуць на аплату працы ў крыптавалюце, як сцвярджае газета, не зменіцца. На думку экспэртаў, такі крок з'яўляецца даволі рызыкоўным, бо ваганні коштаў могуць быць занадта вялікімі і хуткімі», - падкрэслівае выданне.

Апошнія навіны