BE RU EN

У Расеі загарэўся цеплаход «Святая Русь»

  • 13.08.2019, 13:17

Плошча пажару складае 50 квадратных метраў.

У Расеі трохпалубны цеплаход «Святая Русь» загарэўся ў затоцы Сібірскай на Бару ў аўторак, 13 жніўня. На месца здарэння неадкладна выехалі пажарныя. Пра гэта ВА «У горадзе N» паведамілі ў прэс-службе ГУ МНС Расеі Ніжагародскай вобласці.

Сігнал аб пажары паступіў у Цэнтр кіравання ў крызісных сітуацыях аб 11:40. Як растлумачылі ў прэс-службе МНС, цеплаход, які стаіць у затоцы, не эксплуатаваўся з мінулага года, таму людзей там не было, і абышлося без загінулых і пацярпелых. Паводле папярэдніх звестак, плошча пажару складае 50 квадратных метраў. Цяпер супрацоўнікі МНС змагаюцца з агнём.

Прычыны пажару пакуль не ўстаноўленыя.

Апошнія навіны