BE RU EN

На будаўнічай пляцоўцы БелАЭС загінуў рабочы

  • 13.08.2019, 12:33

НЗ пацвердзілі ў Астравецкім райаддзеле Следчага камітэта.

Чарговы работнік загінуў на будаўніцтве Беларускай АЭС пад Астраўцом. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал NEXTA.

Загінулы - работнік падраднай будаўнічай арганізацыі І. Быхаўскі. На АЭС ён працаваў на пасадзе кранаўшчыка.

НЗ belsat.eu пацвердзілі ў Астравецкім райаддзеле Следчага камітэта. Разам з тым падрабязнасці і акалічнасці інцыдэнту пакуль не паведамляюцца.

Нагадаем, што ў ліпені падчас будаўнічых работ на Астравецкай АЭС два работнікі атрымалі моцныя траўмы. 59-гадовы і 23-гадовы працоўныя ўпалі з вышыні ў выніку збою працы аўтавышкі.

«Інфармацыя пра смерць кранаўшчыка на будаўніцтве БелАЭС цалкам пацвердзілася. У той жа час, нашы крыніцы ў праваахоўных органах папярэдне мяркуюць, што працоўны памёр не ў выніку вытворчай траўмы, а з прычыны цяжкага захворвання (ну а як жа яшчэ)», - паведаміў пазней NEXTA.

Апошнія навіны