BE RU EN

Фотафакт: Навукоўцы знайшлі 500-гадовую акулу

  • 12.08.2019, 21:25

Даўжыня знойдзенай асобіны складала 5,4 метра.

У Грэнландыі знойдзеная акула, якая жыве ўжо прыкладна 500 гадоў. Навукоўцы высветлілі яе ўзрост, абапіраючыся на памер.

Такія рыбы растуць на адзін сантыметр за год, а гэтая асобіна мае даўжыню 5,4 метра, паведамляе unian.net са спасылкай на The Sun.

"Гэта самы стары з тых, што жывуць цяпер, відаў пазваночных на планеце, які сфармаваў некалькі папуляцый у Атлантычным акіяне", – заявіў адзін з навукоўцаў.

Раней каманда даследнікаў зняла на відэа блізкі кантакт з адным з самых старажытных відаў на Зямлі – шасціжабравай акулай.

Апошнія навіны